Субота, 27.04.2024, 02:50

ЕЗ

Галоўная »
ЕЗ – загарода на мелкаводных рэчках і пратоках, якой перагароджвалі шлях рыбе. Будаваліся ў выглядзе частакольных платоў, платоў – плятнёў або гацей з камення, галля і ламачча. У адтулінах загароды ставілі рыбалоўныя пасткі (бучы, нераты, венцеры). Выкарыстоўваліся пераважна вясной, калі рыба са спадам вады вярталася з залітых лугоў і заток.

У 19 – пачатку 20 ст. на Палессі пры дапамозе еза лавілі аслабленую за зіму рыбу, якая сплывала на рэках. У праёмы такіх езаў устаўлялі паплавы. У Слуцкім і Мазырскім паветах езы рабілі ў выглядзе запруды, што служыла таксама людзям для пераходу праз рэчкі. У Цэнтральнай і Усходняй Беларусі над езамі рабілі памосты з дошак (седжы), на якіх размяшчаліся рыбакі са снасцямі (волакам, сакам). Калі рыба заплывала ў сеткавы мяшок, яго падымалі на памост. Ез быў пашыраны на Беларусі са старажытных часоў. Запруду без адтулін і пастак называлі закотам.

Аўтар: І.М.Браім
Крыніца: Этнаграфія Беларусі
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.