Субота, 27.04.2024, 12:02

ГАЛЁПЫ

Галоўная »
ГАЛЁПЫ – рытуальнае мучное печыва з нагоды прылёту буслоў. Дзень сустрэчы птушак прыпадаў на благавешчанне (25 сакавіка старога стылю).

Выпякалі галёпы з пшанічнай мукі ў выглядзе булачак або коржыкаў рознай формы (у залежнасці ад мясцовых звычаяў); маглі імітаваць фігуру бусла – з дзюбай, крыламі, лапамі, хвастом; яго выява магла быць выціснута на печыве зверху. Выпякаліся галёпы ў выглядзе буславай лапы або з яе адбіткам (выціскаўся трыма пальцамі); галёпы маглі мець форму сахі, бараны, сярпа і інш.

Пяклі галёпы напярэдадні або ў дзень благавешчання (калі забаранялася пячы хлеб) ці на наступны дзень. Агульнае прызначэнне печыва – сустрэча, кліканне буслоў. Галёпы раздавалі дзецям, якія выходзілі з імі на падворак, бегалі, стараючыся паказаць печыва першаму ўбачанаму буслу і пачаставаць яго. Пры гэтым прыгаворвалі: "Бусел, бусел, на табе галёпу, // Дай мне жыта кону!" або "Буську, буську, на тобі борону, // Дай мне жыта сторону! Буську, буську, на тобі сырпа, // Дай мне жыта снопа!". Часам печыва проста пакідалі на двары, каб ім пачаставаўся бусел. Астатнія галёпы дзеці елі самі.

Галёпы вядомы таксама на Заходнім Палессі (Кобрынскі, Маларыцкі, Драгічынскі, Іванаўскі раёны). На Гродзеншчыне, Піншчыне на благавешчанне пяклі коржыкі ("падпалкі") у форме буславай лапы ("буськавы лапы", "бусловы лапы"), на Навагрудчыне – круглыя невялікія пампушкі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 13
Гасцей: 12
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.