ГАРБУЗЯНКА – традыцыйная
ежа. Лакальная назва гарбузовая
каша. Ачышчаны гарбуз крышаць, дабаўляюць крупы (часцей за ўсё прасяныя) і вараць. Згатаваную гарбузянку таўкуць, часам ставяць у лёгкі дух, заліваюць параным малаком, дадаюць соль, цукар, масла. Пашырана на ўсёй Беларусі.