Панядзелак, 06.05.2024, 00:24

ГЭБЛІ

Галоўная »
ГЭБЛІ – стругальныя інструменты, што выкарыстоўваюць у сталярным, цяслярскім, бандарным рамёствах (глядзіце Дрэваапрацоўчыя рамёствы).

гэблі
Гэблі: калёўкі, гэблік, баран

Складаюцца з драўлянага бруска і замацаванага ў ім завостранага жалезнага ляза. У залежнасці ад канструкцыі (памераў і формы бруска, профілю ляза) і спецыялізацыі прымянення дзеляцца на некалькі відаў: гэблік звычайны (рубанак), гэбель (фуганак, спуск ці спуст), баран (мядзведка), шархебель (шаршэбка), калёўка (адборнік, адкоснік). Кожны з іх выкарыстоўваюць для пэўных стругальных работ: гэблік – для роўнага загладжвання паверхні драўляных вырабаў адносна невялікіх памераў (шырока ўжываецца ў сталярстве); гэбель (спуск) – для больш дакладнай і тонкай апрацоўкі драўніны (бандарных клёпак, аконных рам, мэблі); баран – для апрацоўкі вялікіх брусоў, дошак (меў дзве ручкі, з ім працавалі адначасова 2 чалавекі); шархебель – для пярвічнай апрацоўкі драўніны да неабходнай таўшчыні і для надання паверхні ўвогнутага профілю (меў авальную форму вастрыя ляза і ніжняга боку бруска); калаёўка – для фігурнай апрацоўкі дошак (з мэтай іх узаемнага дапасавання), налічнікаў акон, аконных рам, плінтусаў і інш.

У народнай практыцы з’явіліся пазней стругаў і распаўсюдзіліся праз цэхавае рамяство.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.