Нядзеля, 05.05.2024, 21:51

ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ МУЗЕЙ ВАЕННАЙ СЛАВЫ

Галоўная »
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЫ МУЗЕЙ ВАЕННАЙ СЛАВЫ — філіял Гомельскага абласнога краязнаўчага музея. Створаны 16.02.2004 г. Гомельскім аблвыканкамам. 25.04.2005 г. адкрыты поўны комплекс ваенна-гістарычнай экспазіцыі, ва ўрачыстай цырымоніі прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка. У стварэнні музея ўдзельнічалі Міністэрства абароны, Камітэт пагранічных войск, камандаванне Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Рэспублікі Беларусь, прамысловыя прадпрыемствы Гомельскай вобласці, будаўнічыя і грамадскія арганізацыі, установы адукацыі і культуры, прыватныя асобы і інш. Дырэкгар музея П.Л.Ждановіч.

Асноўны фонд (2008) налічвае 2824 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 702 адзінкі. Агульная плошча музея 686 м², экспазіцыйная — 375 м², выставачная — 65 м².

Гомельскі абласны музей ваеннай славы

У двухпавярховым будынку, які з'яўляецца помнікам архітэктуры сярэдзіны 20 ст., у 8 экспазіцыйных залах размешчаны экспанаты, што адлюстроўваюць ваенную гісторыю Гомельшчыны са старыжытасці да нашых дзён. Экспазіцыя музея мае 6 раздзелаў.

У раздзеле «Ваенная гісторыя краю са старажытных часоў да канца 19 ст.» прадстаўлены рыцарскія даспехі, прадметы ўзбраення перыяду сярэдневякоўя, узнагароды, агнястрэльная і халодная зброя вайны 1812 г., Крымскай вайны 1853-56 гг. і руска-турэцкай вайны 1877-78 гг. Раздзел «Ваенныя падзеі краю з пачатку 20 ст. да Вялікай Айчыннай вайны» знаёміць з падзеямі руска-японскай вайны, 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў.

Раздзелу «Вялікая Айчынная вайна» прысвечаны некалькі залаў. Яго экспанаты распавядаюць пра пачатак вайны, мабілізацыю сіл на адпор ворагу, эвакуацыю, пераход прадпрыемстваў на выпуск ваеннай прадукцыі, фарміраванне палка народнага апалчэння, контрнаступленне войск 21-й арміі, абарону Гомельшчыны войскамі Цэнтральнага фронту ў жніўні 1941 г., акупацыйны рэжым на тэрыторыі Гомельскай і Палескай абласцей, партызанскі і падпольны рух, вызваленне Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заключны этап вайны і ўдзел у ім гамяльчан.

У зале «Служу Айчыне» адлюстравана баявая і тэхнічная падрыхтоўка воінаў сучаснай беларускай арміі, экспануюцца ўзоры сучаснага ўзбраення, а таксама асабістыя рэчы Героя Расіі, ганаровага грамадзяніна г.Гомель В.С.Оськіна, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў.

У экспазіцыі «Абаронная прамысловасць» прадстаўлены ўзоры прадукцыі абароннай прамысловасці Гомельшчыны 1930 — 2000-х гг. Апошняя зала музея «Інтэрнацыянальны абавязак» прысвечана воінам-інтэрнацыяналістам, удзельнікам лакальных войн. Прадстаўлены мемарыяльныя комплексы ўдзельнікаў баёў у Іспаніі, Афганістане і інш.

Найбольш цікавыя экспанаты музея: меч імператарскай гвардыі «Катана» (Японія, пачатак 19 ст.), 6,35-міліметровы пісталет сістэмы Каровіна (СССР, узору 1926 г.), 7,92-міліметровая штурмавая вінтоўка STG 44 (Германія, узору 1940 г.), сярэбраны партсігар сакратара Палескага падпольнага абкома камсамола ў гады Вялікай Айчыннай вайны А.А.Куцака, асабістыя рэчы 3 братоў Лізюковых, Маршала Са-вецкага Саюза К.К.Ракасоўскага і інш.

У музеі працуе выставачна-лекцыйная зала, дзе арганізуюцца зменныя выстаўкі, чытаюцца лекцыі з паказам кінахронікі, праводзяцца патрыятычныя акцыі, тэматычныя мерапрыемствы, навукова-практычныя канферэнцыі, семінары, круглыя сталы сумесна з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, воінамі-інтэрнацыяналістамі, службай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Гомельскім пагранатрадам, абласным і гарадскім ваенкаматамі, абласной арганізацыяй Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі вобласці.

Музей з'яўляецца цэнтрам ваенна-патрыятычнага выхавання і навукова-даследчай працы па вывучэнні ваеннай гісторыі Гомельшчыны. У 2006-07 гг. праходзілі выстаўкі: «Вызваленне Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гомельска-Рэчыцкая аперацыя»; «Маршалы Перамогі», прысвечаная К.К.Ракасоўскаму і Г.К.Жукаву; «Абаронцы Айчыны» (плакаты Вялікай Айчыннай вайны, зброя, пагоны); «Святое воінства» (абразы з Веткаўскага музея народнай творчасці) і інш.

Адрас: 246050, г.Гомель, вул.Пушкіна, 5
Тэл.: +375-232-77-60-60
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.