Субота, 27.04.2024, 00:19

ГРЭБЕНЬ

Галоўная »
ГРЭБЕНЬ – 1) пласцінка (пераважна з косці) з зуб’ем для расчэсвання валасоў або для заколвання і ўпрыгожвання жаночай прычоскі.

2) Прылада для часання льнянога валакна. Вядомы драўляныя (найбольш старажытныя) і металічныя грэбені. На Беларусі бытавалі 25 тыпаў драўляных грэбняў: лапатападобныя (характэрныя для поўдня) і прамавугольныя (характэрны для поўначы). Першы тып выраблялі з аднаго кавалка дрэва (асіны, бярозы). На лопасці (шырынёй 20 – 35 см) прарэзвалі зуб’е (20 – 25 см), лопасць пераходзіла ў ручку (80 – 90 см; звычайна ручку клалі на ўслон і садзіліся на яе). Другі тып – прамавугольная дошка (даўжынёй 1 м, шырынёй 30 – 40 см), у цэнтры якой прыбівалі дошчачку з набітым на ёй драўляным зуб’ем. У 2-й палове 19 ст. пашыраны былі грэбені з металічным зуб’ём, набітым пасярэдзіне або на абодвух канцах дошкі (рэдкае і частае). У самаробных грэбенях набівалі звычайныя цвікі.

грэбень
Грэбень з драўляным зуб'ем для часання льну.
Вёска Койры Пастаўскага раёна


грэбень
Лапатападобныя грабяні для часання льну

Грэбень для расчэсвання выкарыстоўваюць і ў якасці музычнага інструмента – меладычнага ці рытмічнага. У першым выпадку паміж зубамі грэбеня замацоўваюць ліст тонкай паперы, лёгка кранаючыся якой вуснамі, выканаўца спявае мелодыю. Гукавыя ваганні, што пры гэтым узнікаюць, перадаюцца на паперу і, праходзячы паміж зубамі грэбеня, узмацняюцца. Гучанне інструмента даволі чыстае, насычанае і своеасаблівае па тэмбру, афарбоўка якога залежыць ад таго, хто (жанчына ці мужчына) іграе на ім. Выкарыстоўваюць грэбені у практыцы сольнага і ансамблевага музіцыравання як уласна інструментальнага (разам з гармонікам, скрыпкай і бубнам), так і вакальна-інструментальнага (для суправаджэння спеваў, напрыклад, жартоўных песень, прыпевак). Пры выкарыстанні грэбеня як рытмічнага інструмента хутка соўгаюць па яго зубах палачкай, узнаўляючы рытмічныя фігуры, залежныя ад рытмічнай структуры мелодыі. Грэбень для расчэсвання валасоў служыць таксама сурдзінай пры ігры на скрыпцы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.