«ГУСАЧОК» — традыцыйны танец, блізкі да
карагода. Музычны памер 2/4. Тэмп павольны. Танцоры паказваюць рухі гусей за важаком. Адсюль — нетаропкі, з боку ў бок крок, звілістыя лініі, спіралі ў малюнку. Часта суправаджаецца прыпеўкамі:
Гэй, гэй, гусачок,
Чы харошы каснычок?
Гэр, гэр, гуска,
Чы хароша хустка?
Зафіксаваны экспедыцыяй у
Гомельскай і
Магілёўскай абласцях.