Субота, 27.07.2024, 06:30

ІДЫШ

Галоўная »
ІДЫШмова значнай часткі яўрэяў, якія жывуць у Еўропе (у тым ліку і ў Беларусі), ЗША, Ізраілі ды іншых краінах свету. Належыць да заходняй групы германскіх моваў. Узнікла ў XII ст. сярод яўрэйскага насельніцтва Германіі на аснове сярэдне- і паўднёва-заходніх дыялектаў. Увабрала шмат старажытнаяўрэйскіх элементаў (з арамейскай мовы і іўрыта), а пасля перасялення на ўсход Еўропы – і славянскія элементы лексікі, фанетыкі, сінтаксісу і словаўтварэння. Галоўныя дыялекты (украінскі, польскі і літоўска-беларускі) пашыраныя і на іншых тэрыторыях.

Графіка – арфаграфічная сістэма на базе яўрэйскага пісьма ў асноўным паводле фанетычнага прынцыпу з пазначэннем галосных.

Літаратурная мова напачатку выкарыстоўвалася ў рэлігійных мэтах, а з сярэдзіны XIX ст. – у мастацкай літаратуры. Заснавальнікі рэалістычнай яўрэйскай літаратуры на ідыш – Мэндэле Мойхер Сфорым (Ш.Я. Абрамовіч, 1836 – 1917, ураджэнец г.п.Капыль), Шолам-Алейхем (Ш.Н.Рабіновіч, 1859 – 1916) ды І.Перац (1851 – 1915). На ёй пісалі і аўтары, якія нарадзіліся і пачыналі творчы шлях у Беларусі, з найбольш вядомых – I.Харык, М.Кульбак, З.Аксельрод, М.Дзяхцяр, Р.Рэлес ды іншыя.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.