Панядзелак, 13.05.2024, 10:32

КАКОШЫНА

Галоўная »
КАКОШЫНА – канструкцыйны элемент старадаўняй страхі на сволаках (на лемягах, на гадунах, з ветраніцамі. У некаторых мясцовасцях называлася курыца. Франтон рубіўся закотам. Замест агульнапрынятых крокваў для асновы страхі рабілі на абедзвюх тарцовых сценах сволакі. Кожную пару сволакаў процілеглых сцен замацоўвалі «пакотам», «накотам». Пад ніжні сволак падкладвалі 2 — 3 пары какошын, выкапаных з коранем ці выпіленых з дошак.

какошына
Какошына

Ha какошыну накладваўся жолаб для вадастоку. Прасцейшы варыянт — звычайная дошка (закрыліна), якая разам з какошынай падтрымлівала матэрыял пакрыцця ад апаўзання. Канцы какошын нярэдка аздаблялі разьбой, што надавала ім выгляд курыных галоў. Былі пашыраны па ўсёй Беларусі, найбольш на паграніччы Гомельскай і Мінскай абласцей.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1395]
Здарэнні [468]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 8
Гасцей: 8
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.