Субота, 19.05.2012, 08:01

ВЕТРАНІЦЫ, закрыліны


ВЕТРАНІЦЫ, закрыліны – дошкі, якія закрываюць тарцы двухсхільнай страхі, радзей страхі «з прычолкам» у традыцыйнай сялянскай хаце. Лакальныя назвы: ветравыя дошкі, апухі. У некаторых мясцовасцях цераз ветраніцы прапускаюць канцы лат.

ветраніца
Ветраніцы

Раней ветраніцы прызначаліся для ўмацавання саламянага пакрыцця на страсе. Пазней іх сталі рабіць і пры іншых тыпах пакрыцця. Ветраніцы ахоўваюць латы і шчыт ад ападкаў. Іх вяршыні ствараюць вільчык. Традыцыйна ветраніцы ўпрыгожваюцца разьбой. На Паазер'і часцей выкарыстоўваюцца сюжэты геаметрычнага арнаменту, на Панямонні, у цэнтральных раёнах Беларусі і асабліва на Падняпроўі — больш складаныя сюжэты расліннага арнаменту і спалучэнні яго з геаметрычным. Звычайна дэкаратыўны матыў на ветраніцах і застрэшку аднолькавы, што падкрэслівае адзінства мастацкага аблічча хаты.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [182]
Каталог файлаў [66]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [83]
Культура [86]
Адукацыя [4]
Спорт [17]
Здарэнні [8]
Грамадства [65]
Эканоміка [3]
Транспарт [30]
Блог [6]
Каляндар
«  Май 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.