КАЛЕТСКАЯ КАПЛІЦА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІГалоўная »
КАЛЕТСКАЯ КАПЛІЦА НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ДЗЕВЫ МАРЫІ размяшчаецца ў вёсцы Калеты Гродзенскага раёна.
Пабудавана ў 1994 г. з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Да фасада далучана чатырохгранная шатровая вежа- званіца, у першым ярусе якой прамавугольны ўваходны праём пад двухсхільным казырком. Бакавыя плоскасныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|