Пятніца, 26.04.2024, 22:26

КАЛЁСЫ, воз

Галоўная »
КАЛЁСЫ, воз – тып гужавых транспартных сродкаў. Да нядаўняга часу шырока выкарыстоўваліся ў паўсядзённай гаспадарчай практыцы кожнага сялянскага двара. На сваіх падводах сяляне працавалі і ў панскай гаспадарцы, на адыходных промыслах (лясных, рамізных і інш.), выконвалі спецыльную дарожную і падводную павіннасці, у т.л. шарваркі.

калёсы
Калёсы

Традыцыйныя сялянскія калёсы мелі простую канструкцыю: 4 колы, насаджаныя на драўляныя (часцей дубовыя, ясеневыя) восі пярэдняга і задняга ходаў (перадка і задка), што трывала злучаліся паміж сабой выгнутай (выгінам кверху) трайнёй і жэрдкамі — біламі, або ляжэйкамі, якія ўтваралі аснову кузава. У падушкі пярэдняга і задняга ходаў забівалі ручкі, на іх замацоўвалі гнуткія дужкі (вязы), што давала магчымасць заціскаць сюды бартавыя дошкі. Пры перавозцы малагабарытных грузаў выкарыстоўвалі плецены кош (палукаш), які ставіўся на калёсы паміж ручак.

калёсы
Калёсы

У канцы 19 — пачатку 20 ст. ва Усходняй Беларусі выкарыстоўвалася палепшаная канструкцыя калёсаў са стацыянарным кузавам з дошак (прамежкавы варыянт паміж рабочым возам і калымажкай, ці брычкай). Тут была вядома і канструкцыя рабочых калёс, у якіх кузаў замяняла платформа. У сельскагаспадарчай практыцы такі тып калёс з'явіўся, відаць, пад уздзеяннем гандлёвакупецкага грузавога транспарту. У гарадах гэты тып вазоў меў большае пашырэнне, яго зрэдку можна сустрэць і ў наш час.

калёсы
Калёсы

У цэнтральных і заходніх раёнах найбольш пашыраным тыпам рабочых калёс была мажара, або драбіны. Да пачатку 20 ст. сяляне рабілі колы амаль цалкам з дрэва. Драўлянымі былі нават шворны, падгерцы (падшворнікі), атосы, загваздкі.

У пачатку 20 ст. пашырыліся калёсы на жалезным хаду, што прывяло да некаторых змен у іх канструкцыі. Рамеснікі, што выраблялі калёсы і колы, называліся стальмахамі. Стальмашнае рамяство стала цясней спалучацца з кавальствам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.