Пятніца, 19.04.2024, 17:15

КАЛОДА

Галоўная »
КАЛОДА – зроблены з суцэльнага кавалка дуплістага дрэва (пераважна з хвоі) вулей. Рэгіянальныя назвы абрубак, бучак, даўбянік, корань, наварацень, стаўбун, стаўка. Працэс вырабу калоды аналагічны выдзёўбванню борці. Найбольш масіўныя калоды (акружнасцю да 2,2 м) рабілі з камля. Больш устойлівай была вышыня 1,1 – 1,65 м. Адметнымі рэгіянальнымі асаблівасцямі вызначаліся ляткі, пракручаныя ў адмысловых паглыбленнях калоды трохкутнай, ромбападобнай, авальнай, паўавальнай, шчытападобнай і іншых формаў, якія выконвалі ролю прылётнай дошкі. Па спосабе ўстаноўкі калоды падзяляліся на стаякі (ставілі на драўляныя падстаўкі) і лежакі (ставілі на козлы гарызантальна ці пад вуглом 45 адносна паверхні зямлі). Калоды адрозніваліся ад борцяў накрыўкай, якую дадаткова прыкрывалі яловай карой, лубам ці бяростай і прыціскалі дубовым плашчаком ці пляскатым каменем.

калода
Калода (ляжак)

Дакладны час з'яўлення калодаў не вызначаны, але ўжо ў паэме М.Гусоўскага «Песня пра зубра» (1523) калоды згадваюцца як рэаліі добра вядомыя і шырока распаўсюджаныя. Відаць, першым калодным вуллем была борць, выпіленая з паваленага навальніцай бортнага дрэва. Паводле звычаёвага права і «Уставай на валокі» 1557 г. бортніку дазвалялася выпілоўваць са зламанага дрэва і вывозіць з лесу толькі борць, а верхавіну, камель з карэннямі абавязкова пакідаць. Спачатку істотна не ўплывалі на традыцыйны характар пчалярства, якое заставалася выключна лясным заняткам. Калоды ўстанаўлівалі на подкурах, пазней на двух паралельных брусах, якія ўрэзвалі ў ствол ці тоўстыя галіны дрэва.

калода
Калода (стаяк)

Паступова разам з ляснымі сталі ўзнікаць сядзібныя пасекі, што было абумоўлена экалагічнымі і сацыяльна-эканамічнымі прычынамі: масавай вырубкай лесу, распаўсюджваннем такіх лясных промыслаў, як здабыча смалы-жывіцы, выраб паташу, выпальванне драўлянага вугалю, нарыхтоўка лесаматэрыялаў, а таксама павелічэннем мядовага падатку (да XVIII ст. з сядзібных пасекаў не спаганяўся).

калода
Калода (стаяк)

У XVIII ст. калоды амаль поўнасцю выцеснілі борць і сталі асноўным відам пчалінага жытла. На Палессі ў канцы XVIII ст. нават у цяглых сялян (яны мала займаліся пчалярствам) было ў сярэднім па 1,5 калоды на гаспадарку.

У сярэдзіне XIX ст. колькасць калодаў значна павялічылася (у Мазырскім павеце ў сярэднім на сялянскі двор прыпадала тры калодныя вуллі). У пач. XX ст. у асобных сялян палешукоў было да 300 калодаў, для абслугоўвання якіх выкарыстоўвалася наёмная праца. Яшчэ большыя пасекі былі ў засцянковай шляхты (да 500 калод). У добры год з кожнай калоды бралі па тры вядры мёду.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.