КАРДЭГАРДА (ад франц. corps de garde) – збудаванні ў гарадах і замках XVI – XVIII стст. для размяшчэння варты. Будаваліся з цэглы, каменю, дрэва, у тэхніцы «прускага муру», звычайна ў комплексе з
брамай. Унутры былі жылыя памяшканні, у вялікіх – і афіцэрскі кабінет. Часам яны аб'ядноўваліся з
астрогам, мытняй.