КАРМЯНСКІ КАСЦЁЛГалоўная »
КАРМЯНСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў цэнтры гарадскога пасёлка Карма Гомельскай вобласці. Пабудаваны ў першай палавіне 19 ст. з цэглы. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад двухсхільным дахам (не захаваўся). Фасад быў вырашаны магутным чатырохкалонным порцікам. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах-архівольтах з замковым каменем, руставанымі лапаткамі, круглымі разеткамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|