Субота, 04.05.2024, 14:06

КАСЦЮКОВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КАСЦЮКОВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ створаны як музей на грамадскіх пачатках. Заснавальнік — настаўнік гісторыі У.Р. Ламінскі. Рашэннем Касцюковіцкага райкама КПБ і раённага Савета народных дэпутатаў ад 07.07.1967 г. стварэнне музея было зацверджана. Згодна з загадам Упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама ад 18.06.1973 г. і рашэннем Міністэрства культуры БССР ад 01.07.1973 г. музею нададзены статус дзяржаўнага. Да 1990 г. размяшчаўся ў драўляным, потым у спецыяльна ўзведзеным будынку, дзе знаходзіцца і цяпер. У розны час музей узначальвалі Л.С. Агеева, А.А. Туркоў, С.І. Камышава. З 2008 г. установай кіруе С.С.Тыманюк.

Асноўны фонд музея налічвае 14 217 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 6374 адзінкі Агульная плошча будынка 756,4 м², экспазіцыйных памяшканняў — 188,2 м², выставачнай залы — 54 м², карціннай галерэі — 80,6 м².

Многія прадметы музейнага фонду з'яўляюцца першакрыніцамі для вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры, прыроды Касцюковіцкага раёна. Фонд музея прадстаўлен калекцыямі археалагічных знаходак, старадрукаў і друкаваных выданняў, дакументаў, фотаздымкаў, прадметаў побыту, жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, нумізматыкі, баністыкі, узбраення, адзення, музычных інструментаў, узораў тэхнікі і інш. У зборы музея 2 рэпрадукцыі карцін нямецкіх мастакоў, датаваныя прыкладна 1890 г., што належалі купцу В.П. Баравікову, касцюмы настаўнікаў гімназіі пачатку ХХ ст., вырабы з дрэва народнага майстра І.Леўчанкі, унікальныя па тэхніцы і выкананні дэкаратыўна-жывапісныя пано (карціны на бярозавым зрэзе) самабытнага мастака Я.Чычаева, асабістыя рэчы народнага паэта Беларусі А.Куляшова і кнігі з яго аўтографамі. Калекцыя нумізматыкі налічвае больш за 1373 манеты рознай вартасці. Самая старая з іх датуецца 1731 г. Захоўваюцца манеты часоў праўлення імператрыц Ганны Іаанаўны, Лізаветы Пятроўны, Кацярыны II, імператараў Паўла I, Аляксандра I, Аляксандра II, Аляксандра III. Сабрана 59 манет, выпушчаных да юбілейных дат гарадоў, юбілеяў пісьменнікаў і паэтаў, памятных дат.

У музеі дзейнічаюць 2 экспазіцыі: «Прырода» і «Гісторыя». Першая мае раздзелы: паходжанне Зямлі; развіццё жыцця на Зямлі; геалогія; флора і фауна Беларусі; ахова прыроды; геамарфалогія. У зале «Гісторыя» размешчаны экспанаты наступных раздзелаў: археалогія і старажытная гісторыя; этнаграфія і побыт; рэлігія; адукацыя; рэвалюцыйны pyx і ўстанаўленне савецкай улады; войны на тэрыторыі раёна; сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна; чарнобыльская трагедыя; знакамітыя землякі. Музей мае філіял — Літаратурны музей імя А.Куляшова ў в.Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага раёна.

Адрас: 213640, г.Касцюковічы, вул.Леніская, 21
Тэл.: +375-2245-546-71
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.