Аўторак, 07.05.2024, 02:21

КАВАЛЕЎСКАЯ Софія

Галоўная »
КАВАЛЕЎСКАЯ Софія (1853 г., в.Малыя Бакшты Маладзечанскага р-на – 2.02.1918 г.) – беларуская фалькларыстка, этнограф, пісьменніца. Вывучала духоўную і матэрыяльную культуру беларусаў, сабрала калекцыю прадметаў народных рамёстваў, твораў мастацтва, а таксама – матэрыялы пра паўстанне 1863 – 1864 гг. на Міншчыне. Гэтай жа тэме прысвяціла шэраг артыкулаў («Адзін з многіх», 1908 г.; «1863 на Міншчыне», 1917 г.) і кнігу «З успамінаў выгнанца 1863 года» (1911).

Аўтар працы «Вясельная ўрачыстасць у Вілейскім павеце ў ваколіцах Маладзечна і Радашковіч» («Wisla» – «Вісла», 1910 г.), дзе разам з апісаннем абраду прывяла ўзоры вусна-паэтычнай творчасці. Выдала кнігу ўспамінаў выкладчыка Мінскай гімназіі Ф.Шаблоўскага «Мінскія абразкі 1850 – 1863 гг.» (1912) пра гісторыю гімназіі, тэатр, сям'ю В.Дуніна-Марцінкевіча, памятныя мясціны горада.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.