КЛЕВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КЛЕВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках ў вёсцы Клевіца Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Пабудавана ў 19 ст. з дрэва. Пастаўлена на месцы старой капліцы ў канцы 20 ст.
Твор народнага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб пад двухсхільным дахам, зашытым на фасадзе трохвугольным франтонам. 3 тыльнага боку далучаны вузейшы прыруб апсіды.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|