Субота, 04.05.2024, 18:38

КЛІМАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КЛІМАВІЦКІ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЕЙ створаны ў г.Клімавічы паводле рашэння ЦК КПБ ад 11.07.1978 г. Для наведвальнікаў адкрыты 24.07.1984 г. З 1979 г. музеем кіраваў І.М. Сімакоў. З 1995 г. дырэктар Л.М. Андрушкова.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 5849 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 7782 адзінкі. Плошча экспазіцыйных памяшканняў 222 м², выставачнай залы — 60 м².

Найбольш цікавыя прадметы з калекцый музея: бівень маманта, каменныя прылады працы 3—2-га тыс. да н.э., кнігі «Трэбнік» і «Мінеі» 2-й палавіны ХІХ в., прадметы нумізматыкі, ткацтва, народнага побыту, узоры зброі, матэрыялы пра клімавіцкія мужчынскую і жаночую гімназіі пачатку ХХ ст., творы выяўленчага мастацтва. Экспазіцыя музея, размешчаная ў 6 залах, складаецца з раздзелаў: «Прырода раёна», «Далёкае мінулае», «Сацыялістычная рэвалюцыя», «Вялікая Айчынная вайна», «Прамысловасць раёна», «Знакамітыя землякі».

У музеі праводзяцца лекцыі на краязнаўчую тэматыку, экскурсіі, сустрэчы, выстаўкі, музейныя заняткі, гульнёвыя праграмы для дзяцей і школьнікаў. Падрыхтаваны і праведзены выстаўкі мастакоў Клімаўшчыны «Мастацкае асарці», работ навучэнцаў дзіцячай мастацкай школы «Запалі сваю зорку», абразоў «Лікі святых», этнаграфічная «З бабулінага куфэрка» і інш.

З 1996 г. на базе музея дзейнічаюць клуб «Ветэран» і аб'яднанне краязнаўцаў «Спадчына».

Адрас: 213600, г.Клімавічы, вул.Савецкая, 69
Тэл.: +375-2244-534-53; +375-2244-518-65
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.