КОСАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
КОСАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў паўднёва-ўсходняй частцы горада Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пабудавана ў першай палавіне 20 ст. з цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана васьмігранным вертыкальным аб'ёмам пад двухсхільным пакрыццём. Адкрыта на франтальнай грані арачным прасветам.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|