Нядзеля, 05.02.2012, 05:53

КРАЧКОЎСКІ Юльян Фаміч


КРАЧКОЎСКІ Юльян Фаміч (25.07.1840 г., в.Азяты Жабінкаўскага раёна — 25.07.1903 г.) – беларускі этнограф, фалькларыст, археограф. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1861). Адмовіўся ад духоўнага сану і каля 30 гадоў займаўся педагагічнай дзейнасцю: выкладчык рускай мовы Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, інспектар народных вучылішч Тульскай губерні і Віленскай навучальнай акругі, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай семінарыі.

У 1888 — 1902 гг. старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1868 г. у газеце «Виленский вестник» змясціў этнаграфічны артыкул «Вясельныя абрады заходнярускіх сялян». У працы «Нарысы быту заходнярускага селяніна» (1869) апісаў жыццё дзяцей беларускіх сялян, іх гульні і нялёгкую працу, да якой дзеці прывучаюцца з маленства. У зборніку «Быт заходнярускага селяніна» (1873) апісаў беларускае вяселле, даў характарыстыку абрадаў каляндарна-гадавога цыкла. У ім змешчана больш за 200 песень, 90 прыказак, некалькі народных паданняў і казак; ёсць звесткі пра народную медыцыну, народныя стравы і народны каляндар беларусаў, пра пахавальныя абрады. У працы выкарыстаны шматлікія крыніцы па беларускай этнаграфіі. Крачкоўскі складальнік 16-га і 20-га тома, аўтар прадмовы да іх і да 25-га тома Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1900-02 гг. пад яго рэдакцыяй і з яго прадмовамі выйшлі 12-ы і 13-ы тамы Археаграфічнага зборніка дакументаў
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход
E-mail:
Пароль:
Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [174]
Каталог файлаў [58]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [70]
Культура [77]
Адукацыя [3]
Спорт [7]
Здарэнні [6]
Грамадства [54]
Эканоміка [2]
Транспарт [26]
Блог [6]
Каляндар
«  Люты 2012  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Rating All.BY Каталог TUT.BY Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.