Нядзеля, 28.04.2024, 13:46

КУЛЬ

Галоўная »
КУЛЬ — 1) тоўсты сноп жытняй няцёртай саломы, якая ўжывалася для пакрыцця стрэх, пляцення матаў на вокны і дзверы для ўцяплення хаты.

2) Вялікі мяшок з рагожы для солі, мукі, зерня, агародніны, вугалю і інш. Тэрмін «куль» у значэнні «рагожны мех» вядомы з XVII ст. У XVIII — XIX ст., куль, як ёмістасць для прадуктаў і іншых тавараў шырока выкарыстоўваўся пры транспарціроўцы грузаў на рачных суднах і плытах. Рагожныя кулі былі таксама важным прадметам экспарту. Ткалі кулявую рагожу адпаведных памераў і гатунку: для мучных, саляных і іншых кулёў. Найбольш пашыраны былі 2 віды мучных кулёў: пяцерыковыя (на 5 пудоў; даўжыня 2 аршыны, шырынёй 22 вяршкі) і дзевяцерыковыя (на 9 пудоў; даўжыня 3 і шырынёй 1,5 аршына). У 1-й палове 20 ст. з пашырэннем прамысловага вырабу мяшкоў з пяньковай і баваўнянай тканіны рагожныя кулі выйшлі з ужытку.

3) Даўняя адзінка вымярэння сыпных рэчываў, галоўным чынам збожжа. Аб'ём неаднаразова мяняўся. У XVIII ст. куль жыта раўняўся 8 пудам; у ХІХ ст. куль жыта — 9 пудам 10 фунтам, куль аўса — 6 пудам 5 фунтам.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.