Субота, 27.04.2024, 17:40

КУЛЕШ Даніла

Галоўная »
КУЛЕШ Даніла – беларускі казачнік канца ХІХ – пачатку ХХст. з в.Чудзін Слуцкага павета. Ад яго запісаў фальклорныя творы Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі.

Збіральнік апублікаваў дзве ягоныя казкі ў зборніку «Казкі і апавяданні беларусаў-палешукоў» (1911) і шаснаццаць казак і легендаў у зборніку «Казкі і апавяданні беларусаў з Слуцкага павета» (1926), у прадмове да якога ахарактарызаваў Данілу Кулеша як «вельмі харошага баечніка».

У ягоным рэпертуары пераважалі сацыяльна-побытавыя казкі з вострым сатырычным зместам, дзе высмейваліся людскія заганы: скупасць, хцівасць, гультайства. У іх адлюстраваная сацыяльная несправядлівасць, раскрываюцца ўзаеміны паміж беднымі і багатымі («Праўда і Крыўда»), ставяцца філасофскія праблемы («Два камені»). Пытанні дабра і справядлівасці вырашаюцца Данілам Кулешам у духу хрысціянскай маралі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [144]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.