Субота, 04.05.2024, 11:24

КУЛЯШОВА АРКАДЗЯ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
КУЛЯШОВА АРКАДЗЯ ЛІТАРАТУРНЫ МУЗЕЙ заснаваны ў 1984 г. у в.Новыя Саматэвічы Касцюковіцкага раёна. Філіял Касцюковіцкага краязнаўчага музея. Аснову экспазіцыі склалі прадметы з выстаўкі 1978 г., прысвечанай А.Куляшову, і рэчы з мемарыяльнага пакоя паэта, адкрытага ў 1980 г. у Касцюковіцкім краязнаўчым музеі. Размяшчаўся ў 3 пакоях драўлянай хаты.

У 1990 г. закрыты, экспанаты перададзены раённаму краязнаўчаму музею. У 1999 г. аднавіў сваю дзейнасць у будынку Новасаматэвіцкай сярэдняй школы як Літаратурны музей А.Куляшова. Музеем кіравалі Я.А.Шаройка, А.В.Раздзёрына. З 2006 г. дырэктар Н.М.Лабынцава.

Асноўны фонд (2008) налічвае 350 адзінак захоўвання. Плошча экспазіцыі музея 53,3 м².

Экспазіцыя складаецца з раздзелаў: дзяцінства будучага паэта; пачатак творчасці; юнацтва — росквіт паэтычнага таленту; Вялікая Айчынная вайна; Куляшоў-перакладчык; даніна памяці паэту. Сярод прадстаўленых экспанатаў асабістыя рэчы пісьменніка, партрэт яго маці, бюст А.Куляшова, падораны яму скульптарам З.Азгурам, шматлікія фотаздымкі сям'і паэта, яго сяброў, віншавальныя тэлеграмы, ганаровыя граматы. Сабрана калекцыя друкаваных выданняў паэтаў і пісьменнікаў ХХ ст., якія захапляліся творчасцю А.Куляшова.

Адрас: 213640, Касцюковіцкі раён, в.Нова-Саматэвічы
Тэл.: +375-2245-34-317
Меню
Смотрите подробности недорогие дома из бруса из пестова тут.
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Смотрите подробности недорогие дома из бруса из пестова тут.
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
Смотрите подробности недорогие дома из бруса из пестова тут.

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.