Субота, 04.05.2024, 08:48

КУРГАН СЛАВЫ САВЕЦКАЙ АРМІІ – ВЫЗВАЛІЦЕЛЬНІЦЫ БЕЛАРУСІ

Галоўная »
КУРГАН СЛАВЫ САВЕЦКАЙ АРМІІ – ВЫЗВАЛІЦЕЛЬНІЦЫ БЕЛАРУСІ – мемарыяльны комплекс у гонар подзвігу воінаў 1-га, 2-га, 3-га Беларускага і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944 г. у Вялікую Айчынную вайну. Знаходзіцца на 21-м кіламетры шашы Мінск — Масква. Закладзены 30.09.1966, адкрыты 05.07.1969 г. З'яўляўся філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, з 1995 г. філіял мемарыяльнага комплекса «Хатынь». Аўтары: скульптары А.Бембель, А.Арцімовіч, архітэктары А.Стаховіч, Л.Міцкевіч.

Помнік уяўляе сабой насыпны ўзгорак канічнай формы вышынёй 35 м. Каля падножжа кургана і на схіле ўстаноўлены гранітныя пліты з інфармацыйным тэкстам. На вяршыні ўзгорка ўзведзены 4 штыкі-абеліскі вышынёй 35,6 м — сімвалы франтоў, на якіх ішло наступленне савецкіх войск. Аснову штыкоў абкружае шырокае каменнае кальцо, унутры якога мазаічныя выявы ордэнаў Айчыннай вайны і Славы і тэкст «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!». На вонкавым баку змешчаны барэльефныя абагульненыя выявы — твары воінаў усіх родаў войск і партызан. Узгорак апярэзваюць дзве бетонныя лесвіцы, якія вядуць на аглядную пляцоўку.

Каля падножжа кургана праводзяцца цырымоніі прыняцця прысягі ваеннаслужачымі, урачыстыя сустрэчы ветэранаў і іншыя мерапрыемствы. Вакол мемарыяла размешчаны парк і ваенная тэхніка каля яго.

Адрас: 222201, Смалявіцкі раён
Тэл.: +375-17-507-10-76
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [471]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.