КУВАДА (ад франц. couvade выседжванне яек) — сукупнасць радзінных
звычаяў і
абрадаў, якія стваралі ілюзію, што раджае не маці, а бацька. Згодна з кувадай прысутнасць мужа аблягчала пакуты жонкі ў час родаў (муж ляжаў на лаве і стагнаў або паіў жонку вадой са свайго рота і інш.).
На Беларусі кувада не мела шырокага распаўсюджання.