Пятніца, 26.04.2024, 20:33

КУЗНЯ

Галоўная »
КУЗНЯ — майстэрня для ручной коўкі металу. На Беларусі вядома з XIV — XV ст. Квадратная ў плане (ці блізкая да яго) пабудова з драўніны, часам глінабітная, без столі, з драўлянай страхой, земляной падлогай, невялікімі дзвярыма і акенцам. Драўляныя сцены часам тынкавалі знутры (для пажарнай бяспекі); на высокіх месцах кузню заглыблялі ў зямлю. Ставілі наводдаль ад забудовы, бліжэй да вады.


Кузня

Стацыянарнае абсталяванне кузняў — горан, што ўзводзілі насупраць уваходу ці злева ад яго. Пасярэдзіне ўкопвалі калоду, на якой мацавалі кавадла, каля яго ставілі карыта з вадой ці ўкопвалі бочку для ахалоджвання і загартоўкі вырабаў. Пад акенцам майстравалі драўляны насціл (варштат) для выканання розных не звязаных з каваннем работ і размяшчэння кавальскіх інструментаў. Да яго ці да вушака дзвярэй мацавалі ціскі (шрубштак), да другога вушака ці на сцяне — дрыль для свідравання дзірак (бормашына).

кузня
Унутраны выгляд кузні

Побач з кузняй укопвалі калоду ці клалі каменны жоран для нацягвання шынаў на колы, ставілі драўляную загародку-станок для кавання коней.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.