ЛАТЫ — рашэціны, жэрдкі, да якіх мацуецца пакрыццё страхі. Кладуць латы ўпоперак
крокваў (
ключоў). Даўней іх прывязвалі да
крокваў (
ключоў) лазой або прыбівалі тэблямі, цвікамі; да латы саламянымі жгутамі прывязвалі пакрыццё з саломы ці чароту; гонт і чарапіцу прыбівалі цвікамі. У наш час бляху, шыфер прыбіваюць цвікамі.