Субота, 27.07.2024, 03:41

ЛІРА КОЛАВАЯ

Галоўная »
ЛІРА (грэч. lyrа) КОЛАВАЯ — народны струнны фрыкцыйны музычны інструмент. Іншыя народныя назвы — лера, рэля, на беларуска-ўкраінскім парубежжы таксама кобза, бандура, на Чэрвеньшчыне — старэцкая скрыпка. Мае драўляны рэзанансавы корпус разнастайнай формы (прамавугольнай, авальнай, скрыпічнай, гітарнай), кароткую шыйку з калкамі, 3 — 4-жыльныя або вераўчаныя струны (з іх 1 — 2 сярэднія служаць для выканання мелодыі, 2 крайнія — бурдонныя), ад 4 — 5 да 13 клавішаў.

ліра колавая
Ліра колавая

Гук здабываецца трэннем па струнах драўлянага кола, якое прыводзіцца ў рух ручкай; вышыня гуку змяняецца пры дапамозе клавішаў. Гукарад ліры дыятанічны рознага дыяпазону, гучанне манатоннае, жаласлівае, крыху гугнявае. Інструмент з'явіўся на Беларусі на мяжы XVI — XVII ст. і быў звязаны з побытам лірнікаў. Пад акампанемент ліры яны спявалі пераважна духоўныя вершы, гістарычныя і павучальна-бытавыя песні, часам жартоўныя, зрэдку выконвалі танцавальныя мелодыі.

ліра колавая
Сляпы з лірай. Мястэчка Петрыкаў. Пачатак 20 ст.

Выйшла з ужытку ліра ў 1930-40-я г. У наш час удасканаленая ліра выкарыстоўваецца ў народных аркестрах, ансамблях народнай музыкі і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1411]
Здарэнні [480]
Грамадства [482]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Ліпень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 53
Гасцей: 53
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.