Пятніца, 26.04.2024, 09:45

ЛІРНІК

Галоўная »
ЛІРНІК — жабрак (старац), які здабываў сабе сродкі існавання спевамі ў суправаджэнні ліры. У часы прыгонніцтва лірнікі вандравалі па ўсёй Беларусі пераважна па вёсках, у дні кірмашоў і фэстаў канцэнтраваліся ў мястэчках і гарадах. У дакументах 2-й паловы XVII — ХІХ ст. ёсць звесткі пра карпарацыі жабракоў, у якія ўваходзілі і лірнікі (напрыклад, у Магілёве, Слуцку).

лірнік, ліра
Сляпы з лірай. Мястэчка Петрыкаў. Пачатак 20 ст.

Выконвалі лірнікі духоўныя вершы (найбольш папулярныя «Лазар», «Прытча пра блуднага сына»), песні павучальна-бытавыя («Сіротка», «Пра Надзю») і гістарычныя («Паранены, замучаны крываваю вайной»), а пры пэўных абставінах і танцавальныя мелодыі, гарэзлівыя прыпеўкі.

Сярод лірнікаў сустракаліся, паводле сведчанняў М.Я.Нікіфароўскага і С.Малевіча, таленавітыя выканаўцы (Сымон-сляпак з Віцебшчыны, Флёрык з Ляхавіч). Ігры на ліры навучаліся ў спрактыкаваных майстроў-«дзядоў» або непасрэдна ў час вандраванняў. Народ бачыў у лірнікаў носьбітаў ідэй дабра, справядлівасці, выразнікаў сваіх думак. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў сувязі з карэннымі зменамі сацыяльна-эканамічных умоў жыцця лірнікі як асобная група насельніцтва паступова зніклі.

Каларытны вобраз лірніка выведзены Уладзімірам Караткевічам у рамане «Каласы пад сярпом тваім».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 5
Гасцей: 5
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.