Аўторак, 30.04.2024, 05:11

ЛЯОНІН

Галоўная »
ЛЯОНІН — сярэдневяковы верш, тое, што ляонінскі верш, ляонін. Верш, у якім асобныя паўрадкоўі рыфмуюцца паміж сабой (у адрозненне ад нерыфмаванага антычнага верша). У беларускай вершатворчасці танізаваны ляонінскі верш спарадычна сустракаўся ў XVII ст. З пісьмовай літаратуры ён перайшоў у фальклор. Той у сваю чаргу паўплываў на творчасць некаторых паэтаў: Яна Баршчэўскага, В.Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Я.Купалы і інш. У новай беларускай паэзіі — верш з рэгулярнымі ўнутранымі рыфмамі. Да такога верша асабліва часта звяртаўся Я.Купала («Касцам», «З дарогі», «За праўду»).
Біце ж чалом тром сакалом, хлопцы, маладзіцы!
Гэта ж кветкі з свойскай веткі славянскай зямліцы.
(В.Дунін-Марцінкевіч, «Павіншаванне войта Наума»)

К долі, к волі гэт па полі,
Як леў, пабягу;
Спаці, ждаці ў курнай хаце
Ўжо больш не магу.

(Я.Купала, «Думкі»)
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.