Нядзеля, 28.04.2024, 18:46

ЛЯСУН, лесавік

Галоўная »
ЛЯСУН, лесавік — вобраз у старадаўніх павер'ях беларусаў; гаспадар лесу і звяроў, які жыве ў лясных нетрах. Называўся таксама пушчавік. Яго ўяўлялі ў выглядзе вялізнага (у рост дрэва) старога чалавека з белым, як бяроста, тварам, з вялікімі вачыма, у звярынай шкуры.

Лясун мог, нібыта, паказваць грыбныя і ягадныя мясціны, наганяць у бок паляўнічага звяроў і птушак, выбіраць бортнікам месца для ўстаноўкі калод, а таксама прымусіць чалавека доўга блукаць па адным месцы. Каб вярнуць таго, хто заблудзіўся, лясуна задобрывалі: на скрыжаванні лясных сцежак клалі хлеб з соллю, сала. Вобраз лясуна страціў рэлігійнае значэнне ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. і сустракаецца ў фальклоры (пераважна ў былічках).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.