Нядзеля, 05.05.2024, 16:01

ЛЁЗНЕНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ

Галоўная »
ЛЁЗНЕНСКІ ВАЕННА-ГІСТАРЫЧНЫ МУЗЕЙ створаны паводле рашэння Лёзненскага раённага Савета народных дэпутатаў ад 19.05.1992 г. Для наведвальнікаў адкрыты 10.10.2003 г., у дзень 60-й гадавіны вызвалення Лёзненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З 1993 г. музеем кіравала Л.Г.Бараноўская, з 1999 г. дырэктар В.М.Самушчанка.

Лёзненскі ваенна-гістарычны музей

Фонды музея (2008) налічваюць 13 171 адзінкі захоўвання, з якіх 6 933 — прадметы асноўнага фонду, 6 238 — навукова-дапаможныя матэрыялы. Экспазіцыйная плошча складае 215,44 м², маецца выставачная зала плошчаю 55,6 м².

У фондзе музея калекцыі знаходак археалогіі, прадметаў побыту, тэхнікі, адзення, нумізматыкі, баністыкі, фалерыстыкі, друкаваных выданняў, дакументаў і інш. У археалагічнай калекцыі найбольшую цікавасць уяўляюць каменны свердзел, знойдзены ў 1967 г. каля в.Бабінавічы пры раскопках стаянкі эпохі неаліту, палявы дзённік археолага І.Ціханенкава. Фонды захоўваюць таксама унікальную калекцыю цацак-свістулек майстра-ганчара М.Траяноўскага, трафейныя прадметы часоў Вялікай Айчыннай вайны і інш.

Экспазіцыя музея размешчана ў 4 залах, кожная з якіх мае свае падраздзелы. Першая зала раскрывае гісторыю Лёзненшчыны ад старажытных часоў да сучаснасці і прадстаўлена падраздзеламі: старажытныя пасяленні на тэрыторыі раёна; войны і міжусобныя канфлікты сярэдневякоўя; старажытныя гандлёвыя шляхі, якія праходзілі па тэрыторыі Лёзненшчыны; памешчыцкія сядзібы і іх уладальнікі (на прыкладзе радавога маёнтка Рамейкаў-Гурко); узрастанне значэння мястэчка Лёзна як цэнтра прылеглых зямель; 1-я трэць ХХ ст. — час рэвалюцыйных пераўтварэнняў і станаўлення новага сацыяльна-эканамічнага строю; перыяд пасляваеннага аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі; Героі Сацыялістычнай Працы.

Другая зала расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на Лёзненшчыне ў падраздзелах: перадваеннае становішча; першыя дні вайны: адступленне, лакальныя абарончыя баі; акупацыя; падпольны pyx і партызанская барацьба ў раёне; вызваленне г.п.Лёзна; дзевяцімесячнае супрацьстаянне; пачатак Беларускай наступальнай аперацыі (поўнае вызваленне Лёзненскага раёна).

Трэцяя зала ўшаноўвае памяць удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і мае падраздзелы: сямейны альбом — памяць, пранесеная праз гады; Героі Савецкага Саюза — ураджэнцы Лёзненскага раёна і ўдастоеныя звання за подзвігі, здзейсненыя на Лёзненскай зямлі; ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Чацвёртая зала прысвечана знакамітым людзям, якія нарадзіліся ў Лёзненскім раёне.

У выставачнай зале музея праводзяцца выстаўкі рознай тэматыкі. Асаблівая ўвага надаецца прапагандзе творчых работ мясцовых мастакоў і майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Экспануюцца творы мастацтва з калекцый іншых музеяў, Урамадскіх фондаў, мастацкіх школ, прыватных асоб. Музей прымае ўдзел у абласных біенале і выстаўках.

Адрас:
г.п.Лёзна вул.Леніна, 102
тэл
.: +375-2138-41-984
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1394]
Здарэнні [466]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.