Серада, 08.05.2024, 17:16

ЛОЖАК

Галоўная »
ЛОЖАК — від мэблі, прызначаны для адпачынку і сну. Вядомы з часоў сярэднявечча ў сядзібна-палацавых інтэр'ерах. Гатычныя ложкі — масіўныя, дубовыя, простых прысадзістых форм; часоў рэнесансу і барока — з дугападобнымі спінкамі і выгнутымі ножкамі; класіцыстычныя і ампірныя — простых выразных форм.

ложак
Ложак. Вёска Еськавічы Нсявіжскага раёна.
Пачатак 20 ст.


У народным жыллі набылі пашырэнне з ХІХ ст., замяніўшы сабой у інтэр'еры хаты пол і палаці, часам бытавалі паралельна. Спінкі ложкаў звычайна змацоўвалі бакавінамі, на якія клалі дашчаны насціл, на яго сяннік і пасцель. Як прыналежнасць чыстай палавіны хаты, ложак аздаблялі па рознаму: надавалі спінкам і ножкам адмысловыя абрысы, дэкарыравалі фігурнымі накладкамі, фляндроўкай і інш. На дзень ложкі засцілалі посцілкай ці накідкай, клалі падушкі з узорыстымі навалачкамі. Сцяну каля ложка ўпрыгожвалі тканым ці маляваным дываном.

ложак
Ложак. Вёска Скарада Верхнядзвінскага раёна.
Пачатак 20 ст.


Нярэдка ложак з пасцельнымі прыналежнасцямі ўваходзіў у пасаг маладой. У наш час самаробныя драўляныя ложкі выцясняюцца прамысловымі вырабамі: у 1920-50-я гг. металічнымі, у наш час — драўлянымі розных форм і відаў; традыцыйна аздабляюцца тканымі вырабамі прамысловай ці хатняй вытворчасці.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1395]
Здарэнні [467]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.