Пятніца, 03.05.2024, 10:11

ЛУБОК

Галоўная »
ЛУБОК — народная карцінка, выява з подпісам, адметная прастатой і даходлівасцю вобразаў; від графікі. Першапачаткова — від народнай творчасці. Да лубка адносяць і творы прафесійнай графікі, якія пераймаюць лубачна-фальклорныя прыёмы.

У беларускім мастацтве лубок вядомы з XVI ст. Прыёмы яго выкарыстаны ў віленскіх выданнях Ф.Скарыны (асобныя дрэварыты ў «Малой падарожнай кніжцы», 1522), у ілюстрацыях беларускіх друкарняў Вільні, Еўя, Заблудава, Куцейны, Магілёва. Лубачныя карцінкі былі пашыраны на Беларусі ў XVIII — ХІХ ст. Сярод іх асаблівай папулярнасцю ў народзе карысталася карцінка «Аніка-ваяка і смерць» — варыяцыя сярэдневяковага казання «Спрэчка Жыцця са Смерцю».

Лубачныя карцінкі ўплывалі і на іншыя віды народнай творчасці, у прыватнасці на народны тэатр. Так, амаль цалкам у паказах народнай драмы «Цар Максімілян» (у рэчыцкіх запісах 1898 г. і 1923 г.) выкарыстоўвалася лубачная карцінка «Аніка-ваяка і смерць». Сцэна ўключала выхваленне-самарэкамендацыю Анікі, яго так званы торг са смерцю (просіць у смерці адтэрміноўкі на 3 гады, 3 месяцы, 3 дні, 3 гадзіны — са светам развітацца). У розных варыянтах гэта сцэна бытавала і ў іншых запісах «Цара Максіміляна» (напрыклад, скарочаная, без торгу, зафіксавана ў запісе Е Р.Раманава). Ёсць яна і ў народнай драме «Трон» у запісе 1899 г. М.К.Васільева ў скарочаным выглядзе (у сюжэце «Цар Ірад»), але замест Анікі ў ёй дзейнічаў цар Ірад (ён вёў так званы торг са смерцю). У скарочаным выглядзе (без торгу) і з удзелам цара Ірада ўжывалася сцэна і ў батлейцы. Разыгрывалася ў батлейцы і лубачная карцінка «Слаўнае пабоішча Аляксандра Македонскага з індыйскім царом Порам» (зафіксавана Раманавым на Віцебшчыне, 1898).
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.