Субота, 18.05.2024, 18:03

ЛУЖЫЦКАЯ КУЛЬТУРА

Галоўная »
ЛУЖЫЦКАЯ КУЛЬТУРА — археалагічная культура плямён бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (XV — IV ст. да нашай эры), якія жылі на тэрыторыі ад Балтыкі да Дуная і ад р.Шпрэе да Валыні і Заходняга Палесся (р.Ясельды і Стыра). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, выплаўкай бронзавых рэчаў, потым жалеза, дапаможны характар мелі рыбалоўства і паляванне. Іх невялікія неўмацаваныя паселішчы складаліся з некалькіх наземных жытлаў слупавой канструкцыі; пазней жылі на гарадзішчах, умацаваных драўляным частаколам, у 1- і 2-камерных паўзямлянках (памеры 4х5,8х10 м) з глінабітнымі печамі ці агнішчамі ўсярэдзіне.

Жытлы мелі сцены з плятня, абмазанага глінай, і двухсхільную страху. Пахавальны абрад — трупаспаленне на бескурганных могілках, пахаванні ў урнах і ямах, трапляюцца курганы і пахавальны абрад трупапалажэння. Насельніцтва вырабляла нізкія амфарападобныя расшыраныя ў ніжняй частцы пасудзіны, кубкі з вялікай ручкай, вазы, упрыгожаныя заштрыхаванымі трохвугольнікамі, арнаментальнымі паясамі на плечуках пасудзін, некаторыя з шурпатай паверхняй. Сярод упрыгожанняў — разнастайныя бронзавыя шпількі і фібулы, бранзалеты, шыйныя грыўмі і інш. Плямёны лужыцкай культуры некаторыя даследчыкі лічаць продкамі славян.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1400]
Здарэнні [469]
Грамадства [472]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.