Пятніца, 26.04.2024, 09:10

«МАГІЛЁЎСКАЯ ДАЎНІНА»

Галоўная »
«МАГІЛЁЎСКАЯ ДАЎНІНА» — 1) «Могилевская старина», зборнік матэрыялаў з «Могилевских губернских ведомостей» за 1898 — 1903 гг. Выйшлі 3 выпускі (1900-03 гг.) пад рэдакцыяй Е.Р.Раманава. Уключае артыкулы і нататкі па гісторыі, археалогіі, этнаграфіі Магілёўскай губерні, гістарычныя дакументы. У 1-м выпуску змешчаны Баркулабаўскі летапіс, грамата караля Стэфана Баторыя ад 01.03.1581 г., карта магілёўскага намесніцтва 1768 г., успаміны пра падзеі 1812 г. на Магілёўшчыне; у 2-м выпуску — апісанне Крычаўскага графства А.Меерам у 1786 г., фрагменты запісак 1816 г. і 1822 г. англійскага падарожніка Р.Пінкертона пра беларускія губерні, бібліяграфічны паказчык асноўных прац Раманава; у 3-м выпуску — дакументы 16 — 20 стст. У 2-м і 3-м выпуску змешчаны звесткі пра «апошняга летапісца» Беларусі ігумена Арэста. Публікацыі гістарычных крыніц вызначае высокі навуковы ўзровень, які не быў характэрны для тагачасных перыядычных выданняў.

2) Зборнік гістарычных і краязнаўчых матэрыялаў, які з 1993 г. штогод выдаецца ў Магілёве як аднаўленне «Магілёўскай даўніны» 1898 — 1903 гг. Матэрыялы ахопліваюць гістарычны перыяд развіцця Магілёўшчыны ад старажытнасці да сучаснасці. Мае рубрыкі: «Даследаванні. Меркаванні», «Асоба ў гісторыі», «Малавядомае», «Школьнае краязнаўства» і інш.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.