Пятніца, 26.04.2024, 12:18

МАГІЛЁЎСКАЯ ХРОНІКА

Галоўная »
МАГІЛЁЎСКАЯ ХРОНІКА — помнік гарадскога летапісання 17 — 19 ст., апошні беларускі летапісны звод. Складзена ў Магілёве купецкім старостам Трафімам Суртам (звесткі за 1526 — 1701 гг.) і рэгентам гарадской канцылярыі Юрыем Трубніцкім (звесткі за 1701-46 гг.), прадоўжана сынам апошняга Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (да 1856). Напісана па-польску, запісы за 1841-56 гг. па-руску.

Крыніцамі хронікі паслужылі летапісныя запісы і ўспаміны сучаснікаў, матэрыялы магілёўскага архіва, хронікі А.Гваньіні і М.Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, асабістыя назіранні аўтараў. У хроніцы адлюстравана сацыяльна-палітычнае, гаспадарча-эканамічнае і культурнае жыццё Магілёва эпохі позняга феадалізму.

Змяшчае матэрыял па гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны, Польшчы, Расіі 17 — 18 стст., а таксама шэраг літаратурных твораў 1-й паловы 18 ст., у т.л. вершаваны пасквіль на польскага Кардынала М.Радзяёўскага, алегарычная сатыра «Карнавал іншаземны ў Польшчы». Складаецца з кароткіх пагадовых запісаў і разгорнутых апавяданняў пра значныя гістарычныя падзеі і асобныя моманты з жыцця герояў. Часткова апублікавана ў 19 ст. ў перакладзе на рускую мову, частка (да 1746) змешчана ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т.35, 1980).

Рукапіс зберагаецца ў Расійскай нацыяльнальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.