Субота, 27.04.2024, 05:15

МАКАРАНІЧНЫ ВЕРШ, макаранічная паэзія

Галоўная »
МАКАРАНІЧНЫ ВЕРШ, макаранічная паэзія (італьянск. ад макароны) – від жартоўнага ці сатырычнага верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэксту варварызмамі, падпарадкаванымі марфалагічным законам роднай мовы паэта. Разлічаны на чытача, які ведае значэнне ўведзеных у верш замежных словаў і выразаў і можа ў поўнай меры спасцігнуць камічны эфект ад іх перайначвання, ад суседства з роднамоўнай лексікай.

Узнік у старажытнасці, калі асобныя рымскія паэты перамяжоўвалі сваю мову грэчаскімі словамі. У Расіі I.Мятляеў высмейваў сумесь «французскай з ніжагародскай» у мове пануючых класаў. Аснова для з'яўлення макаранічнага верша ў беларускай паэзіі была яшчэ ў сярэднявеччы, калі на нашых землях поруч з старабеларускай мовай (тады мела назву руская) шырока выкарыстоўваліся стараславянская, лацінская і польская мовы. Аднак найбольш раннія з такіх твораў – вершы «Плач пакінутага каханай» і «За пенкнай паненкай аж душа сумуе...» (апублікаваныя А.Рыпінскім у 1840 г.), дзе высмейваецца «пальшчызна» засцянковай шляхты:
Яко ценцерук у лесе балбоча,
Так мое сэрца – да цябе сакоча!
Hi верашчака, кілбаса, сялянка –
Ніц мі не міло — без цябе, каханка!
Рве се мэ сэрцэ — як тa aтoca,
Кеды торгае пшэклёнтэ калёса!..
(«Плач пакінутага каханай»)
Зрэдку сустракаецца ў сучаснай беларускай літаратуры (К.Крапіва, А.Хадановіч і інш.). У эпіграме на самога сябе Я.Маўр напісаў:
To не Эзоп, філосаф грэцкі,
И не француз – бунтарь Вольтер,
To белоруский автор детский,
Который покы шчэ нэ вмэр.
Макаранічны стыль выкарыстоўваецца таксама ў прозе, звычайна для моўнай характарыстыкі персанажа («Тутэйшыя» Я.Купалы, «Дрыгва» Якуба Коласа).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 14 (415) красавік 2012 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.