Пятніца, 26.04.2024, 15:06

МAKMIЛІН (McMillin) Арнольд Барат

Галоўная »
МAKMIЛІН (McMillin) Арнольд Барат (нарадзіўся 21.06.1941, г.Ньюкасл-Элен-Тайн, Вялікабрытанія) – англійскі славіст. Доктар славянскай філалогіі (1971 г.). Скончыў Лонданскі ўніверсітэт (1964 г.). З 1965 г. выкладчык рускай мовы і літаратуры ў Школе славянскай і ўсходне-еўрапейскай моваў пры Лонданскім універсітэце, з 1976 г. прафесар, загадчык аддзялення рускай філалогіі Ліверпульскага ўніверсітэта. З 1987 г. – прафесар Школы славістыкі і ўсходне-еўрапейскіх даследаванняў Лонданскага ўніверсітэту, з 1991 г. выкладае там курс лекцый «Уводзіны ў беларускую культуру: мова, літаратура, гісторыя». Аўтар даследаванняў па беларускай мове («Слоўнік беларускай літаратурнай мовы ў XIX стагоддзі», Лондан, 1973 г., і інш.), манаграфіі «Гісторыя беларускай літаратуры – ад яе вытокаў да сённяшніх дзён» (Гісен, 1977 г.)» артыкулаў «Традыцыі і наватарства ў паэзіі М.Багдановіча», «"Бандароўна" Купалы і Шаўчэнкі: да гісторыі станаўлення беларускай літаратуры пачатку XX ст.», «Вайна і мір у прозе Васіля Быкава» і інш. Даследаваў творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Гарэцкага, Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, іншых пісьменнікаў XX – пачатка XXI стст., навуковую дзейнасць Яна Чачота, Яўхіма Карскага. Напісаў прадмову да зборніка беларускай паэзіі «Снуецца зданяў рой» (Лондан, 1982 г.). На англійскую мову пераклаў (з В.Рыч) паэму «Тарас на Парнасе» і іншыя творы беларускай літаратуры. Удзельнік міжнародных славістычных з'ездаў і канферэнцый, аўтар беларускага часопіса "Тэрмапілы" (Польшча). Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні і распаўсюджванні славянскіх культураў, сябра Міжнароднага камітэта славістаў.

Аўтар англамоўных кніг «Слоўнік беларускай літаратурнай мовы XIX стагоддзя», «Гісторыя беларускай літаратуры ад яе вытокаў да нашых дзён», «Напісанае ў халодным клімаце: беларуская літаратура ад 1970-х гадоў да нашых дзён », (выйшла ў Лондане ў 2010 г.).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 15 (416) красавік 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.