МАЛАБАРЗДЫНЬСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЛАБАРЗДЫНЬСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца на могілках у вёсцы Малая Барздынь (Юрздаўка) Мінскага раёна. Пабудавана ў 1884 г. з цэглы і бутавага каменю як фамільная пахавальня Вішнеўскіх.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-гатычнага стылю. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам (не захаваўся). Фасад прарэзаны глыбокім стральчатым уваходным праёмам, завершаны двухгранным шчытом з чатырохграннымі пінаклямі па вуглах. Белай тынкоўкай на паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучаны вуглавыя лапаткі і стральчатыя аконныя праёмы.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|