МАЛІНОЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЛІНОЎШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў заходняй частцы вёскі Маліноўшчына Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Пабудавана ў 1898 г. як родавая пахавальня ўладальнікаў сядзібы Свентаржэцкіх.
Помнік мемарыяльнай архітэктуры з элементамі архаікі. Вырашана цаглянай чатырохграннай пірамідай, гарызантальнай цягай падзелена на два ярусы. Архаічная форма збудавання мае падкрэслена масіўныя сцены, выкладзеныя неапрацаванымі глыбамі каменю-вапняку. У капліцы — жалобная зала са стральчатымі ўваходным праёмам і бакавымі аконнымі праёмамі. У сутарэннях — нішы-пахавальні. У ніжнюю частку сцен умураваны вапнавыя паліраваныя пліты з мемарыяльнымі надпісамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|