МАЛЫШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАЛЫШЧЫНАЎСКАЯ КАПЛІЦА размешана на могілках у вёсцы Малышчына Гродзенскага раёна. Пабудавана ў 2003—04 гг. з бутавага каменю паводле праекта гродзенскага архітэктара Куніцкага.
Невялікі аб'ём са схіленымі бакавымі сценамі і паўкруглай алтарнай часткай накрыты двухсхільным бляшаным дахам з глыбокім выпускам над фасадам. Зала перакрыта плоскай падшыўной столлю, маленькія вокны маюць вітражнае зашкленне з выявамі Ісуса і чатырох евангелістаў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|