Субота, 27.04.2024, 05:10

МАМОНІЧЫ

Галоўная »
МАМОНІЧЫ – беларускія выдаўцы і грамадскія дзеячы Вялікага Княства Літоўскага, купцы. На іх сродкі П.Мсціславец у сярэдзіне 1570-х гг. заснаваў у Вільні друкарню, дзе выдадзены «Часоўнік. (1574 – 1576?), «Евангелле напрастольнае» (1575), «Псалтыр. (1576). Імкнуліся поўнасцю ўзяць кнігадрукаванне ў свае рукі. У выніку канфлікту паміж імі і Мсціслаўцам друкарня ў 1576 г. спыніла дзейнасць. У 1583 г. адноўленая, яе ўзначальвалі віленскі бурмістр Кузьма Іванавіч Мамоніч і яго брат Лукаш, скарбны ВКЛ. Фінансавую падтрымку ім аказвалі праваслаўныя шляхціцы Зарэцкія. З 1593 г. у працы друкарні ўдзельнічаў Лявон Кузьміч Мамоніч, які пасля смерці Лукаша (1606) яе ўзначаліў. Пры падтрымцы канцлера ВКЛ Л.Сапегі ў 1586 і 1593 гг. атрымалі прывілеі, што дазволіла ім часова манапалізаваць выданне кніг на старабеларускай і царкоўнаславянскай мовах. З Мамонічамі супрацоўнічаў віленскі друкар Васіль Гарабурда, які выпусціў у пачатку 1580-х гг. некалькі выданняў. У мястэчку Павільна (каля Вільні) Мамонічы мелі папяровы млын.

Друкарня ўлічвала запатрабаванні і культурныя традыцыі розных пластоў насельніцтва. Большая частка выданняў XVI ст. прызначалася на патрэбы праваслаўных брацтваў, іх школ, царквы, мяшчанства. Гандлёвыя сувязі Мамонічаў з Украінай, Рускай дзяржавай, Польшчай скарыстоўваліся для кніжнага ўзаемаабмену. Выпускаліся багаслоўчыя і літургічныя выданні, кнігі для чытання, публіцыстычныя творы, падручнікі («Граматыка славянская», 1586 г.; «Дыялектыка», каля 1586 г.; «Буквар», 1590-я, 1618, 1621). Была адзінай беларускай друкарняй, якая выпускала зборнікі заканадаўчых актаў, выданні прававога характару — «Статут Вялікага Княства Літоўскага» 1588 г. (кірыліцай; 1614 г., на польскай мове), «Трыбунал абаваталям Вялікага Княства Літоўскага» (1586), канстытуцыі «вальных» сеймаў, шэраг палемічных твораў у абарону ўніі, у асноўным напісаных I.Пацеем. Усяго друкарня да 1623 г. выпусціла каля 50-і кірыліцкіх і 35-і выданняў на польскай мове. Кнігі адметныя высокім паліграфічным і мастацка-арнаментальным афармленнем. Упершыню ўжытыя зробленыя Грынем Івановічам курсіўныя шрыфты, якія ўзнаўлялі графіку канцылярскага пісьма. Скарыстоўваліся свецкія гравюры (партрэт Сапегі, сейм Рэчы Паспалітай і інш.). Друкарскія матэрыялы Мамонічаў часткова перайшлі ва ўласнасць Віленскай Троіцкай друкарні.

Крыніца: "Краязнаўчая газета” № 27 (428), ліпень 2012 года
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.