МАНЬКАВІЦКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МАНЬКАВІЦКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца за 0,5 км на захад ад вёскі Манькавічы Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы і бутавага каменю як фамільная пахавальня ўладальнікаў маёнтка князёў Друцкіх-Любецкіх.
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам, фланкіраваны руставанымі лапаткамі, прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам у класіцыстычным партале, вылучаным тынкоўкай на фоне бутавай муроўкі сцяны. Бакавыя фасады прарэзаны двумя паладыянскімі аконнымі праёмамі. Пад будынкам крыпта-пахавальня (маецца мемарыяльная пліта: «Маrіа е Prinripibus Drucki-Lubecki CHLEWNO-CHLEWINSKA. 11/23 марта 1870»).
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|