МЕЛЯХОЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МЕЛЯХОЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца ў вёсцы Меляхі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці каля дарогі Суботнікі — Геранёны. Пабудавана ў канцы 20 ст. з дрэва.
Твор народнага дойлідства. Вырашана чатырохграннай прысадзістай двух’яруснай вежай пад пакатым шатровым пакрыццём з крыжом у завяршэнні. Першы ярус вертыкальна ашаляваны, другі адкрыты прамавугольнымі праёмамі.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|