МІКАЛАЕЎСКАЯ КАПЛІЦАГалоўная »
МІКАЛАЕЎСКАЯ КАПЛІЦА размяшчаецца каля могілак на заходняй ускраіне вёскі Мікалаева Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў канцы 20 ст. з цэглы.
Вырашана прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Уваход вылучаны двухслуповым ганкам пад стромкім двухсхільным пакрыццём. Бакавыя плоскасныя фасады расчлянёны двумя парамі прамавугольных аконных праёмаў.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|