МІКАЛАЕЎСКІ КАСЦЁЛГалоўная »
МІКАЛАЕЎСКІ КАСЦЁЛ размяшчаецца ў паўднёвай частцы вёскі Мікалаева Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудаваны ў пачатку 19 ст. з цэглы. У паўзруйнаваным стане.
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, вылучаны па цэнтры лучковым уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім, фланкіраваны арачнымі нішамі-экседрамі. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
Крыніца: Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
|