Нядзеля, 28.04.2024, 19:10

МІХАЙЛАЎ Клім

Галоўная »
МІХАЙЛАЎ Клім — беларускі разьбяр па дрэве XVII ст. Паходзіў са Шклова. З 1654 г. (?) працаваў у Маскоўскай дзяржаве. З 1666 [1667 (?)] у Палаце разьбярных і сталярных працаў Маскоўскага Крамля, у 1681 г. узначаліў Палату. З Арсеніем Старцам і С.Зіноўевым удзельнічаў у стварэнні «іарданскай сені» (1668 г., цяпер у саборы Нараджэння Багародзіцы ў Суздалі).

У 1667 — 1668 гг. удзельнічаў у аздабленні палаца цара Аляксея Міхайлавіча ў с.Каломенскае, харомаў царэўнаў Софіі Аляксееўны і Кацярыны Аляксееўны (шафа, ківот, крэслы, куфэркі і інш.), стварэнні іканастасаў трох цэркваў у Ізмайлаве.

У 1683 — 1685 гг. група разьбяроў на чале з К.Міхайлавым стварыла клірас і 5-ярусны іканастас Смаленскага сабора Новадзявочага і іканастас царквы Данскога манастыроў у Маскве. Пры ўдзеле Міхайлава створаная драўляная разная рака цудатворцы Савы Вішэрскага (1670).

Крыніца: «Краязнаўчая газета» № 29 (478) жнівень 2013 г.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.