МЯДНІЦАГалоўная »
МЯДНІЦА — медная або гліняная пасудзіна накшталт міскі ёмістасцю 8 — 12 л для ўмывання і мыцця посуду.
На захадзе Беларусі гліняныя мядніцы часам рабілі з падстаўкай для мыла і аздаблялі ангобнай размалёўкай.
Крыніца: Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; рэдкалегія: І.П. Шамякін (галоўны рэдактар) [і інш.]. - Мінск: БелСЭ, 1989. - 375 с. |